Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі на тэму «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» пройдуць у Баранавічах
Анонсы
29.12.2015 21:25

З 1 па 5 студзеня і з 7 па 11 студзеня ў Баранавiчах пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыi на тэму «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву». 

Рэкалекцыі пройдуць на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса, ордэна езуітаў.

Кожны дзень рэкалекцый будзе ўключаць:

  • малітоўнае чытанне Божага слова (lectio divina)
  • індывідуальную і супольную малітвы
  • святую Імшу і індывідуальную размову са святаром

Рэкалекцыі будуць праходзіць у цішыні і маўчанні.

Па ўсiх пытаннях, звязаных з рэкалекцыямі, можна звяртацца па тэлефонах:

+375 44 465 18 78, +375 29 205 2067

Таксама можна дасылаць лісты на e-mail: victoriamsf@tut.by

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.