Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Беразінскім пройдзе турнір па міні-футболе на Кубак бл. Міхала Сапоцькі
Анонсы
11.09.2015 11:39

12 верасня ў Беразінскім Маладзечанскага раёна пройдзе аднадзённы VI турнір па міні-футболе на Кубак благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. У турніры зарэгістравалася 8 каманд: з Беразінскага, Мінска, Маладзечна, Залесся (Смаргонскі р-н), Докшыц і каманда семінарыстаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пераможцам турніру ў мінулым годзе была каманда парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне. У цэлым за ўсе гады правядзення турніру ў ім удзельнічалі каманды з Мінска, Беразінскага, Маладзечна, Вілейкі, Барысава, Нарачы, Дзяржынска, Ракава, Смаргоні, Сапоцкіна, Лепеля, Докшыц, Полацка, Брэста, Жабінкі. Пераможцамі былі таксама ПФК Беразінскае (тройчы), Докшыцы і Маладзечна.

Дэвіз турніру – «Якое ж гэта шчасце рабіць іншых радаснымі» (кс. Міхал Сапоцька). Турнір праводзіцца на адкрытым паветры на стадыёне з натуральным газонам. Колькасць гульцоў на полі – 5. Гуляць могуць усе жадаючыя, па ўзросце абмежаванняў няма (некаторым гульцам было і 14, і 53 гады). Абутак (кеды, красоўкі, буцы) – па дамоўленасці.

Турнір пачынаецца ў 9.00.

Зарэгістравацца на турнір або ўдакладніць некаторыя пытанні – па тэлефоне:

+375 29 116 26 65.

З сабой неабходна мець візітоўку сваёй каманды (вымпел, агульны здымак, заявачны спіс гульцоў).

Пасля заканчэння турніру ўдзельнікаў чакае пачастунак і ў 15.30 – духоўны канцэрт Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння М. К. Агінскага.

Просьба да людзей добрай волі і валанцёраў спансіраваць і дапамагчы правесці запланаваны турнір і канцэрт.
Пры касцёле будзе магчымасць зрабіць сваё ахвяраванне, за што арганізатары будуць удзячныя (р/р 3015193720013, аддзяленне 392, г. Маладзечна, ААТ «Белинвестбанк», код 739, УНП 601058991).

Кс. Сяргей Бараўнёў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.