Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча Літургічнай службы алтара адбудзецца ў Лебедзеве
Анонсы
31.07.2015 14:24

З 20 па 22 жніўня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў в. Лебедзева (Маладзечанскі дэканат) пройдуць адмысловыя духоўныя практыкаванні для Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яны будуць вельмі карыснымі для аднаўлення і ўзмацнення сіл кожнага, хто прагне такім чынам служыць людзям і Богу.

Праграма сустрэчы:

20 жніўня

16.00–17.45 - з'езд удзельнікаў, рэгістрацыя
17.45–18.00 - падрыхтоўка да літургіі, магчымасць споведзі
18.00 - Эўхарыстыя (парафіяльны касцёл), аднаўленне міністранцкіх абяцанняў
19.00 - вячэра
20.00 - прагляд фільма, канферэнцыя, адарацыя, вячэрнія малітвы
22.00–22.30 - выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя, вячэрнія малітвы
23.00 - адыход да сну (ноч у цішыні)

21 жніўня

8.00 - абуджэнне
8.55 - ранішнія малітвы (заканчэнне начной цішыні)
9.00 - сняданак
10.30–11.15 - канферэнцыя
12.00–12.45 - практычныя заняткі
13.00 - малітва, абед
14.00–17.00 - актыўны адпачынак
17.30–18.00 - падрыхтоўка да літургіі, магчымасць споведзі
18.00 - Эўхарыстыя (парафіяльны касцёл)
19.30 - вясёлы вечар
22.00–22.30 - выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя, вячэрнія малітвы
23.00 - адыход да сну (ноч у цішыні)

22 жніўня

8.00 - абуджэнне
8.55 - ранішнія малітвы (заканчэнне начной цішыні)
9.00 - сняданак
9.30–10.00 - падрыхтоўка да літургіі, магчымасць споведзі
10.00 - Эўхарыстыя (парафіяльны касцёл)
11.00–11.45 - канферэнцыя
12.00 - малітва, абед, благаслаўленне на заканчэнне сустрэчы, раз’езд

Просьба ўзяць: комжу, спартыўны абутак і адзенне, спальнік.

За 5 дзён да пачатку сустрэчы абавязкова паведаміць аб колькасці жадаючых прыняць удзел.

Па ўсіх пытаннях звяртацца:

+375 33 644 16 44+375 33 644 16 44 – кс. Павел Беразун

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.