Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на вучобу
Анонсы
14.07.2015 13:56

Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на 2015-2016 навучальны год. Дадзеныя курсы – для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення для іншых.

У праграме навучання прадугледжана вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і іншых прадметаў.

Навучанне працягваецца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.

Кандыдаты павінны прадставіць у сакратарыят Гродзенскай курыі да 30 жніўня наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб хросце
  • атэстат сталасці
  • рэкамендацыю ад пробашча
  • медыцынскую даведку
  • аўтабіяграфію
  • чатыры фатаграфіі
  • ксеракопію пашпарта
  • заяву з просьбай аб прыняцці.


Прадугледжана папярэдняе субяседаванне.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

(8-0152) 75 33 08, 8029 976 15 69.

На вучобу запрашаюць таксама:

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.