Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці і ў пілігрымкі ў Росіцу | Друк |
Анонсы
22.07.2015 21:01

Айцы марыяне, як і штогод, запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Росіцы. 7-8 жніўня ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча.

Росіца, вёска ў Верхнядзвінскім раёне, - месца трагічных падзей Другой сусветнай вайны. 16 лютага 1943 года там пачалася карная акцыя супраць насельніцтва вёсак, размешчаных уздоўж лесу каля Дзвіны. Фашысты сагналі людзей у росіцкі касцёл. Айцы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адразу накіраваліся да вязняў, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя; спавядалі, удзялялі святую Камунію, намашчалі святымі алеямі, хрысцілі, прамаўлялі да людзей, дадаючы ім адвагі, і прынялі мучаніцкую смерць у агні палаючага касцёла разам з даручаным ім людам Божым, не жадаючы пакінуць яго аж да смерці.

Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня ў 18.00. Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, абавязкова мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у памежную зону (код аплаты: 03002).

Праграма ўрачыстасцяў

7 жніўня

  • 18.00 - святая Імша для пілігрымаў
  • 20.00 - Акафіст
  • 21.00 - падрыхтоўка да споведзі (навучанне)
  • 21.30 - Нешпары
  • 22.00 – 23.30 - “А Слова сталася целам”: фармацыйная сустрэча, тэма: як жыць з алкаголікам?


8 жніўня

  • 24.00 - святая Імша з працэсіяй на пляц мучаніцтва
  • 03.00 - малітва праслаўлення
  • 06.00 - Гадзінкі
  • 06.30 - Літургія ўсходняга абраду
  • 08.00 - Ютрань
  • 09.00 - Ружанец
  • 10.00 - сустрэча з Божым Словам (навучанне)
  • 11.00 - сустрэча з Касцёлам (навучанне)
  • 12.00 - святая Імша


З нагоды ўрачыстасцяў адбудуцца наступныя пілігрымкі:

Барысаў - Росіца: пачатак 31 ліпеня. Адказны а. Вадзім Мізер МІС, тэл. +375 33 355 96 60+375 33 355 96 60.

Полацк - Росіца: пачатак 4 жніўня. Адказны а. Аляксандр Жарнасек МІС, тэл. +375 29 145 85 77+375 29 713 02 33.

Друя - Росіца: пачатак 5 жніўня. Адказны а. Канстанцін Анашка МІС, тэл. +375 29 984 86 68+375 29 984 86 68.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by