Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працэсія Божага Цела ў Гродне пройдзе 4 чэрвеня
Анонсы
29.05.2015 21:09

4 чэрвеня ў Гродне адбудуцца ўрачыстасці Божага Цела і эўхарыстычная працэсія.

У 18.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя пачнецца святая Імша. Дзеці, якія ў гэтым годзе прыступілі да першай споведзі і Першай святой Камуніі, запрашаюцца быць бліжэй да алтара.

Пасля заканчэння Імшы пачнецца эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада. Яна завершыцца на ўзгорку каля касцёла айцоў францішканаў.

“Пойдзем ва ўрачыстай эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах горада, каб даць сведчанне таго, што мы Народ Пана, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце! – заахвочвае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. – Малюся разам з вамі, каб Хрыстус Эўхарыстычны даў свае дары нашаму гораду і ўсім яго жыхарам”.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.