Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень адкрытых дзвярэй адбудзецца ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах
Анонсы
28.05.2015 10:53

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашае ўсіх зацікаўленых на адмысловы Дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 30 мая пры нагодзе правядзення сімпозіума на тэму “Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі”.

Наведвальнікам навучальнай установы ў гэты дзень будуць прадстаўлены самыя разнастайныя магчымасці даведацца больш пра навучальную, духоўна-асветніцкую і выхаваўчую дзейнасць Катэхетычнага каледжа, задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі, выкладчыкам і студэнтам.

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць наведвальнікам прыемныя сюрпрызы і захапляльнае знаёмства з крэатыўнымі дасягненнямі каледжа.

Катэхетычны каледж аб'яўляе набор на новы навучальны год>>>

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.