У паездку на парафіяльны фэст у Фашчаўку можна запісацца ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены | Друк |
Анонсы
19.05.2015 12:18

30 мая ў вёсцы Фашчаўка (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца парафіяльны фэст, на які запрашаюцца ўсе ахвотныя вернікі. Запісацца на паездку можна ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

Чым адметная Фашчаўка?

У 1910 годзе тут знаходзіўся самы вялікі на той час касцёл у Беларусі, у якім змяшчаўся прыгожы фашчаўскі абраз Маці Божай. Першыя ўзгадкі пра абраз датуюцца 1702 годам. Ён быў згублены ў 1930-ыя гады ХХ стагоддзя. Зараз вядуцца пошукі самога абраза, а таксама ўсялякай інфармацыі, звязанай з ім. А копію абраза Маці Божай Фашчаўскай піша мінская мастачка Вольга Куваева.


Пасля знікнення абраза быў знішчаны і касцёл, аднак шанаванне Маці Божай у гэтай мясцовасці не спынілася.

Зараз у вёсцы вядуцца працы па пабудове капліцы.

Запісацца ў паездку на ўрачыстасць можна ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:

8 (025) 934 87 68 (кс. Аляксандр)

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by