Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 31 мая | Друк |
Анонсы
30.05.2015 00:56

Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 31 мая. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 4 чэрвеня.

У час працэсіі ў касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы Мінска святыя Імшы цэлебравацца не будуць.

Фотарэпартаж з працэсіі Божага Цела 2014 года >>>

 
© 2003-2024 Catholic.by