У Мінску адбудзецца святая Імша ў першую гадавіну кананізацыі Яна Паўла ІІ | Друк |
Анонсы
18.04.2015 18:49

26 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў першую гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ.

Імша адбудзецца ў 11.30 і 13.00, яе будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачас Імшы будуць таксама маліцца за ўсіх ахвяраў Чарнобыльскай аварыі ў яе 29-ю гадавіну.

Ян Павел ІІ быў кананізаваны ў Ватыкане Папам Францішкам 27 красавіка 2014 г., у нядзелю Божай Міласэрнасці, разам з Янам ХХІІІ.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by