Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі пройдзе велікапосная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі
Анонсы
25.02.2015 13:48

21 сакавіка ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе велікапосная сустрэча моладзі каталіцкіх парафій Пінскай дыяцэзіі.

Пра гэта паведамляе сайт гомельскай парафіі.

Дзясяткі маладых католікаў з Гомельшчыны і Брэстчыны збяруцца разам, каб з малітвай, духоўнымі практыкаваннямі, канферэнцыямі, песнямі і сцэнкамі рыхтавацца да Вялікадня.

На сустрэчу прыедзе кс. Павел Ярашэвіч, адказны за працу з моладдзю ў Пінскай дыяцэзіі. Праграму сустрэчы рыхтуюць гомельскія парафіяне, яна будзе апублікавана пазней.

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.