Расклад набажэнстваў ва ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў у Гомелі | Друк |
Анонсы
28.10.2014 11:42

31 кастрычніка ў 19.00 і 1 лістапада ў 8.00 у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці адбудзецца святочная Імша з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.

1 лістапада ў 15.00 адбудзецца малітва на магілах святароў на Навабеліцкіх могілках (насупраць мясакамбіната).

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, у 15.00 адбудзецца малітва каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы (на павароце ў Цэнтр радыяцыйнай медыцыны) — на месцы, дзе карнікі НКВД здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх вернікаў. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.

У касцёле ўжо прымаюцца запіскі за памерлых. Ахвяраванні за малітвы аб памерлых будуць прызначаны для аплаты расходаў па ацяпленні гомельскай святыні.

Паводле сайта гомельскай каталіцкай парафіі

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by