Малітвы ў духу супольнасці Taize праводзяцца ў Гродне | Друк |
Анонсы
23.10.2014 10:54

Душпастырства студэнцкай моладзі Open, якое дзейнічае ў Гродне пры рэктаральным касцёлe Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі) запрашае на малітву ў духу супольнасці Taize.

Малітва ладзіцца кожную трэцюю нядзелю месяца. Пачатак у 20.00 пасля вечаровай святой Імшы ў пабрыгідскім касцёле (вул. Маркса, 27).

Дзякуючы гэтым малітвам маладыя вернікі жадаюць падрыхтавацца да Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца з 29 снежня 2014 года па 2 студзеня 2015 года ў Празе.

AYU
 
© 2003-2024 Catholic.by