Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Лучаі запрашае на фэст святога Тадэвуша
Анонсы
15.10.2014 12:49

Парафія Св. Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на супольную малітву і свята музыкі, што адбудзецца 25 кастрычніка з нагоды парафіяльнай урачыстасці святога Тадэвуша.

Пачатак у 15.00.

Праграма:

15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Ружанец, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння) з моладзевым гуртом з Віцебска
16.00 — урачыстая святая Імша з удзелам хора віцебскай парафіі Святога Духа
18.00 — канцэрт духоўнай і класічнай музыкі (удзельнікі: акардэаністы Дзмітрый Корсак і Аляксандра Бузун (Мінск), артысты Мінскай дзяржаўнай філармоніі Таццяна Грыневіч, Юрый Габрусь (арганіст) і моладзь)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.