Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пінску пройдуць святкаванні 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
Анонсы
25.10.2014 18:12

25 кастрычніка ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудуцца ўрачыстасці, завяршаючыя Год кардынала Казіміра Свёнтка.

У гэты дзень сталіца Пінскай дыяцэзіі прывітае таксама дэлегатаў супольнасцяў Жывога Ружанца з усяго рэгіёна з нагоды Кангрэсу святога Ружанца, які ў кастрычніку гг. праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях краіны.

Акрамя таго, 25 кастрычніка ў Пінск прыбудуць шматлікія пілігрымы з усіх парафій Беларусі ў межах VIII Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў.

Праграма святкавання


10.45 – прывітанне пілігрымаў і дэлегацый (катэдральная базыліка)
11.00 – ружанцовае набажэнства пад кіраўніцтвам супольнасцяў Жывога Ружанца Пінскай дыяцэзіі
11.45 – святая Імша
13.30 – малітва ў крыпце каля гробу кардынала Казіміра Свёнтка
13.40 – адкрыццё фотавыставы, прысвечанай жыццю і дзейнасці кардынала
14.00 – сустрэча ў комплексе былога кляштара францішканаў
15.00 – канферэнцыя для ўдзельнікаў Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.