Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі пройдзе ў гомельскім касцёле
Анонсы
15.09.2014 10:16

21 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі — Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Пачатак канцэрта ў 18.30. Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, на канцэрце выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Марозава (цымбалы), Лізавета Марозава (фартэпіяна) і Таццяна Купрэева (фартэпіяна).

Уваход на канцэрт — вольны, пры жаданні можна будзе скласці ахвяраванні ў падтрымку Дзіцячай вёскі. Унікальная для Беларусі дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Вёска разлічана на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчымае максімальна поўнае развіццё асобы. Пяць асобных груп-сем'яў yключаюць максімум 12 чалавек.

Звяном, якое злучае такую групу-сям'ю, з'яўляецца сястра-законніца з Ордэна бэнэдыктынак-самарыцянак Крыжа Хрыста, якая разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і трымае апеку над дзецьмі. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.