Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«З Марыяй у новы навучальны год»: адбудзецца пілігрымка з Гродна ў Капцёўку
Анонсы
19.09.2015 19:33

20 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы (Гродзенская дыяцэзія). Да ўдзелу па традыцыі запрашаюцца дзеці, моладзь, студэнты, бацькі і настаўнікі, выхавацелі і выкладчыкі, каб на парогу новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.

r Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы:

  • 07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў фрацішканскім касцёле ў Гродне 
  • 08.00 – выхад пілігрымкі 
  • 12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы 
  • 12.00-13.00 – адпачынак, гарбата 
  • 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці 
  • 13.15 – святая Імша
  • 14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп 
  • 16.30 – заканчэнне, вяртанне ў аўтобусах у Гродна.

Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы:

+375 29 11 68 726     кс. Міхал Ластоўскі

 

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.