Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусаў запрашаюць у пешую пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню
Анонсы
05.08.2014 11:39
З 16 па 25 жніўня будзе адбывацца XXII пешая экуменічная пілігрымка з Беластока ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню праз Гродна, у якую запрашаюцца і беларусы.
16 жніўня пілігрымка Беластоцкай архідыяцэзіі вырушыць з Беластока, а 18 жніўня прыбудзе ў Гродна, дзе пілігрымы будуць мець начлег.

Вечаровая Імша для пілігрымаў адбудзецца ў 19.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа(пабернардынскім).

19 жніўня ў 7.00 у гэтым жа касцёле адбудзецца святая Імша, пасля якой пілігрымы вырушаць далей. У гэты ж дзень далучыцца да пілігрымкі запрашаюцца і пілігрымы з Беларусі.

Завершыцца пілігрымка 25 жніўня святой Імшой у Віленскай катэдры ў 10.00.

Удзел пілігрымаў з Беларусі бясплатны.

Умовы ўдзелу ў пілігрымцы:

  • паведаміць аб удзеле ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі і мець пацвярджэнне ад пробашча аб магчымасці ўдзелу
  • прытрымлівацца парадку пілігрымкі, якая перажываецца як «Рэкалекцыі ў дарозе»
  • мець пры сабе неабходныя для пілігрымаў рэчы (цёплае адзенне на выпадак дажджу, спальны мяшок і г.д.)
  • у сувязі з пераходам мяжы і прабываннем у Літве (22-25 жніўня 2014 г.) трэба мець шэнгенскую візу

Для тых, хто візы яшчэ не мае, курыя Гродзенскай дыяцэзіі дапаможа ў яе атрыманні. У сувязі з гэтым да 26 ліпеня 2014 года ў курыю трэба падаць наступныя дакументы:

  • пашпарт (мінімальны тэрмін дзеяння - тры месяцы перад датай вяртання з Вільнюса ў Беларусь)
  • ксеракопіі апошніх старонак пашпарту
  • для непаўналетніх трэба мець дазвол бацькоў з указаннем адказнай асобы, завераны ў натарыуса (арыгінал і ксеракопію)
  • асабістыя дадзеныя: месца і адрас працы, вучобы, нумары тэлефона(працоўны і мабільны)
  • адзін фотаздымак для дакументаў
  • аплату за медыцынскую страхоўку — 5 €

Па ўсіх пытаннях удзелу ў пілігрымцы і атрымання віз звяртацца ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі.

Адрас курыі:
вул. К. Маркса, 4, 230025 Гродна, Беларусь.
Тэл.: +375 (152) 74  00 73;
факс: +375 (152) 75 64 55;
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.