Аддзел каталіцкага навучання і выхавання гродзенскай курыі запрашае на вучобу | Друк |
Анонсы
09.07.2014 10:53

Аддзел каталіцкага навучання і выхавання біскупскай курыі ў Гродне (вул. Карла Маркса, 4) запрашае свецкіх людзей паглыбіць сваю веру ў межах тэалагічна-катэхетычных заняткаў.

Заняткі праходзяць два разы на месяц з верасня па чэрвень.

Кандыдатам неабходна асабіста звярнуцца ў сакратарыят курыі ў Гродне з 9.30 да 12.00 да 15 жніўня 2014 г. або патэлефанаваць у сакратарыят Аддзела каталіцкага навучання і выхавання (тэл. 75-33-08; 74-00-73).

(JM)

 
© 2003-2024 Catholic.by