Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца XIII пешая пілігрымка Гродна – Рось
Анонсы
31.07.2014 01:09

З 1 па 4 жніўня адбудзецца XIII пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. Па традыцыі пілігрымка выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Святая Імша на пачатак пілігрымкі адбудзецца 1 жніўня ў 7.00. Маршрут пілігрымкі – Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефонах:

8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 (кс. Юрый Марціновіч)
8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 (Iaланта)

Арганізацыйная сустрэча для ўсіх пілігрымаў адбудзецца 30 ліпеня ў 20.00 у касцёле Гродна-Паўднёвы.

Праграма пілігрымкі

1 жніўня, пятніца: Гродна–Паўднёвы — Вялікія Эйсманты
     
07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна-Паўднёвы
08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)
10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)
11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)
12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)
14.10–15.10 — абед
15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)
16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)
18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)
19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км)
Начлег.

2 жніўня, субота: Вялікія Эйсманты — Рось

07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)
09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)
10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)
11.40–12.40 — абед
12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)
14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)
15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)
17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы
18.00 — святая Імша
21.00 — Распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя. Працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
Заканчэнне дня і адыход на начлег

3 жніўня, нядзеля: Рось

10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі

4 жніўня, панядзелак: Гродна–Паўднёвы

19.00 — святая Імша падзякі за ХIII пешую пілігрымку ў касцёле Гродна-Паўднёвы
20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi

Санктуарый Езуса Журботнага, гістарычная святыня, размешчаны ў Росі прыкладна ў 75 км ад Гродна. У галоўным алтары санктуарыя знаходзіцца цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.

Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў пілігрымцы, выказваючы надзею, што ў гэтым годзе на пілігрымскім шляху будзе шмат людзей, якія захочуць праз цяжкую працу і ахвяры выпрошваць для сябе і іншых патрэбныя ласкі ў Езуса Журботнага.

Ад імя арганізатараў
кс. Юрый Марціновіч, кiрaўнiк пілігрымкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.