Школа Сямейнага Жыцця аб'явіла аб наборы слухачоў |
Анонсы
|
21.05.2014 16:27 |
Школа Сямейнага Жыцця Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі аб’яўляе набор слухачоў на 2014/2015 гг.
Жадаючыя могуць атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама запісацца па тэлефоне:
+375447523609 (сп. Ірына Наумчык) Запісы па тэлефоне можна здзяйсняць да 31 жніўня 2014 г. штодзённа з 18.00 да 22.00.
Неабходныя дакументы:
- просьба аб прыняцці
- біяграфія
- рэкамендацыя Кс. Пробашча
- 2 фотаздымкі
- ксеракопія пасведчання аб адукацыі
- ксеракопія пашпарту
Заданні і мэты школы сямейнага жыцця:
- Мэтай Курсу з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў да працы ў Сямейных Кансультацыях.
- Працаўнікі Сямейных Кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям з наступнымі цяжкасцямі: алкагалізм, дзеці з адхіленнямі, сем’і ў крызісе, пагроза разводу, самотнае мацярынства і г.д. З гэтай мэтай праграма Курсу ўключае шмат прадметаў з галіны псіхалогіі і практычныя заняткі.
- Асобы, якія працуюць ў Кансультацыях, таксама павінны быць веруючымі католікамі, таму ў праграме з’явіліся фундаментальныя тэалагічныя і этычныя прадметы.
- Курс у Мінску не будзе абмежаваны толькі да католікаў, але будзе мець экуменічны характар, таму ў ім змогуць прыняць удзел асобы розных канфесій, а таксама няверуючыя асобы, зацікаўленыя дабром сям’і.
- Дадаткова Курс забяспечвае атрыманне падрабязных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.
- Курс працягваецца 3 гады. Лекцыі будуць праходзіць 1 раз у месяц ( ўвечары ў пятніцу, увесь дзень суботы і ў нядзелю да абеду). На працягу года будзе 8 з’ездаў (кастрычнік-май). Цалкам Курс ахоплівае 432 гадзіны.
- Заканчэнне Курсу для католікаў будзе падставай да атрымання кананічнай місіі да працы з сем’ямі ў Каталіцкіх Сямейных Кансультацыях.
Рада па справах Сям’і пры ККББ
|