Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ноч канфесіяналаў» у Мінску пройдзе ў Вялікі чацвер
Анонсы
16.04.2014 10:00
Душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў» сёлета пройдзе 17 красавіка ў капліцы Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка).
 
Яна прызначана для ўсіх, хто па розных прычынах яшчэ не паспеў прыступіць да сакрамэнту споведзі перад Пасхальным Трыдыумам.
 
Споведзь будзе праходзіць з 17.00 да 24.00. Адрас даезду тут
 
Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» нарадзілася ў 2007 г. у Чыкага. Тады з сакрамэнту споведзі скарысталі 2500 чалавек. Паступова ініцыятыва вечаровай споведзі (т.зв. «Ноч канфесіяналаў») знайшла свой працяг і ў іншых краінах. 
 
У Мінску акцыя праводзіцца ўжо ў трэці раз.
 
(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.