Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На філфаку БДУ адкрыецца выстаўка «Духоўная кніга»
Анонсы
10.04.2014 16:35
14 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адкрыецца выстаўка «Духоўная кніга», прысвечаная святу Вялікадня.

Ініцыятарам выстаўкі стаў музей беларускай народнай культуры БДУ. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прапанаваныя розныя выданні Бібліі, кнігі пра беларускіх святых і асноўныя хрысціянскія сакрамэнты.

Паводле інфармацыі БДУ, падчас адкрыцці выстаўкі ў 12.45 для гасцей будзе падрыхтавана сустрэча з членам праваслаўнай Беларускай біблейскай камісіі, загадчыкам кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ Іванам Чаротам. Дакладчык распавядзе пра асаблівасці і цяжкасці працы з біблейскімі тэкстамі і інш.

Падчас працы выстаўкі наведвальнікі змогуць паглядзець абразы Багародзіцы, якія часцей за ўсё прадстаўлены ў святынях Беларусі. Гэтыя абразы з’яўляюцца экспанатамі фонда музея беларускай народнай культуры БДУ. Выстаўка будзе працаваць да 20 красавіка.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 650 98 51 (Ірына Валер’еўна Казакова)
 
(JLS)




 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.