Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачынаюцца вечары для закаханых
Анонсы
28.11.2011 10:44

Пры касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Першая сустрэча адбудзецца 28 лістапада а 20-й гадзіне ў памяшканні бібліятэкі.

«Вечары для закаханых» — цудоўная магчымасць распазнаць пакліканне, паглыбіць адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. Сустрэчы будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх пар: як тых, якія ўжо вырашылі ажаніцца, так і тых, якія пра гэта нават не думалі. Да ўдзелу ў сустрэчах запрашаюцца асобы незалежна ад іх канфесійнай прыналежнасці.

Па жаданні і магчымасцях пар «Вечары» могуць складацца з 9 сустрэч па 2–2,5 гадзіны адзін раз на тыдзень альбо заняткаў на працягу трохдзённага ўікенду. Сустрэчы праводзяць сужэнская пара і святар.

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 556 26 35, +375 29 140 84 56, +375 29 782 14 66   Іван і Алена Лубінскія

+375 29 167 58 67, +375 29 625 35 48   Андрэй і Іна Любецкія

+375 29 604 54 67   Павел і Алена Кузьміцкія

Асноўным метадам працы на «Вечарах» з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з’яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў. Удзельнікі ў сваіх парах маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі характару, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці і вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносінаў. Пары даведваюцца пра сутнасць таямніцы шлюбу, адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, знаёмяцца з асноўнымі палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям’ю.
Вынікам падобных сустрэч, як паказвае практыка, з’яўляюцца моцныя сем’і, дзе пануе любоў і згода, дзе сужэнцы слухаюць адно аднаго, разумеюць сваю другую палавінку і заўсёды гатовыя прабачаць.

Іван Лубінскі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме