Католікі Беларусі памоляцца за ахвяр былой вайны | Друк |
Анонсы
21.06.2011 11:03

22 чэрвеня 2011 г. беларусы ўзгадаюць 70-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны. За ахвяр Другой сусветнай памоляцца ў гэты дзень вернікі каталіцкіх парафій Беларусі.

Літургію ў гэтай інтэнцыі ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Святая Імша распачнецца ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле.

 
© 2003-2024 Catholic.by