Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне
Анонсы
25.10.2010 14:09

Лістапад — час, калі Каталіцкі Касцёл асабліва моліцца за памерлых. Па традыцыі, у актаву з 1 па 8 лістапада адбываецца наведванне могілак. Душпастыры клапоцяцца аб тым, каб асвяціць месцы пахаванняў, а вернікі дбаюць аб чысціні магіл і моляцца за памерлых.

За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і малітву за памерлых можна атрымаць поўны адпуст — адпушчэнне часовых караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за душу памерлага.

z

Поўнае альбо частковае адпушчэнне часовых караў за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў:

  • быць у стане ласкі
  • прыняць святую Камунію
  • быць вольным ад  усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага
  • прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш..., Вітай, Марыя... і Веру ў Бога...

 

Сёлета асвячэнне могілак распачнецца ўжо 30 кастрычніка. Поўную праграму асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне прыводзім ніжэй.

Асвячэнне могілак і асноўныя мерапрыемствы, звязаныя з урачыстасцю Усіх Святых, днём успаміну ўсіх памерлых вернікаў і месяцам малітваў за памерлых

  • Кальварыйскія могілкі (Кальварыйскі дэканат):
    • 1 лістапада
      10.00 — святая Імша. Працэсія па могілках
      14.00 — святая Імша
      17.00 — працэсія з удзелам біскупа Антонія Дзям’янкі
      18.00 — святая Імша
    • 2 лістапада
      10.00 — святая Імша. Працэсія па могілках
      14.00 — святая Імша
      17.00 — працэсія з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
      18.00 — святая Імша
    • У актаве святыя Імшы раніцай у 07.15 і ўвечары у 19.00.

  • Мемарыяльны комплекс «Канцлагер Трасцянец» (Серабранкаўскі дэканат):
    1 лістапада
    15.00 — асвячэнне могілак
    (вул. Сяліцкага, м-н Шабаны)

  • Паўночныя могілкі (Северное кладбище) і крэматорый (Архікатэдральны дэканат):
    6 лістапада

    11.00 — асвячэнне могілак (каля ўсіх варотаў)

  • Могілкі ў пасёлку Бальшавік (Архікатэдральны дэканат):
    6 лістапада

    14.30 — асвячэнне могілак

  • Могілкі Мінск — «Дразды» (піянерскае) (Архікатэдральны дэканат):
    2 лістапада

    14.00 — асвячэнне могілак
    (па пр-ту Пераможцаў)

  • Могілкі ў пасёлку Цна (Архікатэдральны дэканат):
    6 лістапада

    14.30 — асвячэнне могілак

  • Чыжоўскія могілкі (Серабранкаўскі дэканат):
    30 кастрычніка

    14.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі Мінск — «Карзюкі» (Серабранкаўскі дэканат):
    6 лістапада

    14.00 — асвячэнне могілак
    (м-н Чыжоўка)

  • Могілкі ў Міханавічах (Серабранкаўскі дэканат):
    • 30 кастрычніка
      11.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)
    • 6 лістапада
      11.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі ў г.п. Гатава (Серабранкаўскі дэканат):
    7 лістапада

    16.00 — асвячэнне могілак

  • Могілкі ў в. Сініло (Серабранкаўскі дэканат):
    1 лістапада

    14.00 — асвячэнне могілак

  • Могілкі ў Каралішчавічах (Серабранкаўскі дэканат):
    6 лістапада

    12.00 — асвячэнне могілак

  • Могілкі Шабаны — «Малы Трасцянец» (Серабранкаўскі дэканат):
    6 лістапада

    14.00 — асвячэнне могілак

  • Могілкі Мінск — «Красная Слабада» (Серабранкаўскі дэканат):
    1 лістапада

    16.00 — асвячэнне могілак
    (па вул. Машынабудаўнікоў)

  • Могілкі Мінск — «Козыраўскае» (Серабранкаўскі дэканат):
    30 кастрычніка

    15.00 — асвячэнне могілак
    (па 2-гім Германаўскім завулку)

  • Могілкі ў Сеніцы (Паўднёва-заходні дэканат):
    2 лістапада

    10.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі Мінск — «Пятроўшчына» (Паўднёва-заходні дэканат):
    31 кастрычніка

    13.00 — асвячэнне могілак
    (па пр-ту Дзяржынскага)

  • Могілкі Мінск — «Дружба» (Паўднёва-заходні дэканат):
    31 кастрычніка

    14.00 — асвячэнне могілак
    (па пр-ту Дзяржынскага)

  • Могілкі Мінск — «Дворышча» (Паўднёва-заходні дэканат):
    31 кастрычніка

    14.30 — асвячэнне могілак
    (па вул. Бялецкага)

  • Могілкі Мінск — «Чарнігаўскае» (Паўднёва-заходні дэканат):
    3 лістапада

    13.00 — асвячэнне могілак
    (па вул. Чарнігаўскай)

  • Могілкі «Заходнія» («Западные») (Паўднёва-заходні дэканат):
    6 лістапада

    14.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)
    (Мінскі р-н, Богушава)

  • Могілкі ў Тарасаве (Кальварыйскі дэканат):
    30 кастрычніка

    12.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі Мінск — «Масюкоўшчына» (Кальварыйскі дэканат):
    2 лістапада

    16.00 — асвячэнне могілак
    (па вул. Масюкоўшчына)

  • Могілкі Мінск — «Сухараўскія» (Кальварыйскі дэканат):
    31 кастрычніка

    12.00 — асвячэнне могілак
    (па вул. Янкоўскага)

  • Могілкі Кунцаўшчына-Яркова (Кальварыйскі дэканат):
    30 кастрычніка

    10.30 — асвячэнне могілак

  • Могілкі ў в. Каралёў Стан (Залатагорскі дэканат):
    2 лістапада

    13.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі Мінск — «Ваенныя» (Залатагорскі дэканат):
    1 лістапада

    13.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)
    (па вул. Казлова)

  • Могілкі Мінск — «Уручча» (Залатагорскі дэканат):
    1 лістапада

    19.00 — асвячэнне могілак
    (па пр-ту Незалежнасці)

  • Маскоўскія могілкі (Залатагорскі дэканат):
    1 лістапада

    13.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі ў Калодзішчах (Залатагорскі дэканат):
    2 лістапада

    12.00 — асвячэнне могілак (каля галоўнага ўваходу)

  • Могілкі ў в. Аколіца (Залатагорскі дэканат):
    6 лістапада

    14.30 — асвячэнне могілак

  • Могілкі ў в. Раўбічы (Залатагорскі дэканат):
    6 лістапада

    16.00 — асвячэнне могілак (каля касцёла)

  • Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку (Залатагорскі дэканат):
    6 лістапада

    12.30 — асвячэнне могілак

  • Могілкі ў в. Шабуні
    30 кастрычніка

    12.00 — асвячэнне могілак. Затым — Ніцееўскія могілкі.

Каардынатар кс. Ігар Лашук SDB

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.