Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Асвячэнне капліцы ў мінскім мікрараёне Лошыца адбудзецца 5 чэрвеня
Анонсы
03.06.2010 11:30
У суботу 5 чэрвеня 2010 г. у 12.00 адбудзецца асвячэнне мінскай капліцы Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца, Ігуменскі тракт, 26), якое здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 

Парафія існуе з 1997 г., у Лошыцкім парку захаваліся руіны капліцы 1788 г. На працягу шасці гадоў вернікі маліліся ў арэндаванай зале мясцовага ЖЭСа, яшчэ раней святая Імша цэлебравалася ў прыватных кватэрах. 8 чэрвеня 2009 г. адбылося асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы.

Будаўніцтва новых святыняў — важная і неабходная справа ў жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, да гэтага часу многія парафіі Мінска не маюць уласных капліц і касцёлаў, таму з асаблівай радасцю запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у асвячэнне капліцы Маці Божай Ружанцовай.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.