Набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыйскіх могілках | Друк |
Анонсы
23.03.2010 18:24

У пятніцу 26 сакавіка 2010 г. на Кальварыйскіх могілках адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху. Разважанні над пакутамі Езуса Хрыста каля мінскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа сталі ўжо традыцыйнымі напярэдадні апошняй нядзелі Вялікага посту. Набажэнства, а затым святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Крыжовы шлях распачнецца ў 18.00.

У набажэнстве штогод прымаюць удзел святары мінскіх парафій, грэка-каталіцкія душпастыры, прадстаўнікі розных касцёльных супольнасцяў, шматлікія вернікі.

 
© 2003-2024 Catholic.by