|
Адной з яскравых і адметных падзей жыцця парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія) з’яўляецца фестываль рэлігійнай песні «Птушкай будзь», які ўпершыню адбыўся ў 2007 г. За гэты час у фестывалі прынялі ўдзел не толькі прадстаўнікі розных парафій Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і іншых хрысціянскіх канфесій.
Сёлета, у адрозненні ад папярэдніх гадоў, фестываль адбудзецца ўлетку з 20 па 22 жніўня. Арганізатары шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх, хто хоча праслаўляць Бога малітвай спеву, — салістаў-вакалістаў, музычныя гурты і парафіяльныя хоры, асобаў рознага ўзросту і веравызнання. Запрашаем у Браслаў, каб дзяліцца сваімі талентамі і праслаўляць малітвай спеву Стварыцеля і Маці Божую Браслаўскую, Валадарку Азёраў. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: - +375 29 512 17 92 кс. Лешэк Вітвіцкі SDS
- +375 29 514 91 21 Агата
E-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|