Пілігрымка з Мінска ў Святую Зямлю |
| Друк | |
Анонсы
|
22.02.2010 13:51 |
Мінскі архікатэдральны касцёл запрашае прыняць удзел у пілігрымках у Святую Зямлю, якія адбудуцца 15–23 красавіка і 18–26 красавіка 2010 г. Малітоўныя падарожжы будуць праходзіць у суправаджэнні святароў.
Пілігрымы наведаюць месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Хрыста: пабываюць у Назарэце, на гары Табор, на гары Благаслаўленняў, у Капернауме, Бэтлееме, Іерусаліме, пройдуць сцежкамі Крыжовага шляху Езуса, пабываюць у Гефсіманскім садзе і г.д. У праграме пілігрымак прадугледжана штодзённая святая Імша.
Кошт пілігрымкі складае 790 еўрапейскіх умоўных адзінак і ў яго ўваходзяць:
— авіябілеты — пражыванне — харчаванне (снеданне, вячэра) — аўтобуснае суправаджэнне па святых месцах — групавая віза — медыцынская страхоўка — уваходныя білеты (абеды і набыццё сувеніраў у кошт пілігрымкі не ўваходзяць). Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 17 211 36 36 +375 29 611 35 36 (Velcom) +375 33 631 35 36 (MTC)
|