Першая Кантакты Мапа
Літургічныя кнігі на беларускай мове
08.02.2010 11:45

Выдадзеныя літургічныя кнігі «Парадак канфірмацыі» і «Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі» святары могуць набыць у Курыі кожнай дыяцэзіі. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Кнігі падрыхтаваныя да друку ў выдавецтве «Pro Christo».


 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі