Першая Кантакты Мапа
Запрашаем у санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне
27.01.2010 11:25

Траса Віцебск–Полацк праходзіць праз пасёлак гарадскога тыпу Шуміліна, дзе знаходзіцца санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Шчыра запрашаем моладзь, студэнтаў, працуючых і ўсіх, хто шукае веры, надзеі і месца для малітвы ў гэты храм. Кожны панядзелак а 19.30 і кожную пятніцу а 20-й гадзіне ў святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, музычная малітва і разважанне над Святым Пісаннем.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:  
+375 29 987 86 87   a. Шымон Фарайтэр ОМІ

 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
У Мінску адбудзецца вечар памяці а. Язэпа Германовіча

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігэнцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар памяці а. Язэпа Германовіча, які адбудзецца ў пятніцу 19 сакавіка 2010 г.  у капліцы Душпастырскага Цэнтра св. Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская») у 19.15.

Падрабязней ...  
Пры каталіцкім Моладзевым цэнтры ў Мінску дзейнічае вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання

Пры каталіцкім Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска (мікрараён Серабранка) па вул. Пляханава, 28/1 у Мінску дзейнічае вучэбны цэнтр «Рэпеціт», які аб’яўляе набор на курсы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, рускай, беларускай і англійскай мовах, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі.

Падрабязней ...  
Фестываль рэлігійнай песні «Птушкай будзь» запрашае да ўдзелу

Адной з яскравых і адметных падзей жыцця парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія) з’яўляецца фестываль рэлігійнай песні «Птушкай будзь», які ўпершыню адбыўся ў 2007 г. За гэты час у фестывалі прынялі ўдзел не толькі прадстаўнікі розных парафій Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і іншых хрысціянскіх канфесій.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі