У Гродне адбудуцца чарговыя рэкалекцыі цвярозасці | Друк |
Анонсы
25.11.2009 12:29

27–29 лістапада 2009 г. у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя сустрэчы распачнуцца ў пятніцу 27 лістапада у 18.00. Праграма рэкалекцый ўключае святую Імшу, канферэнцыі, сустрэчы ў групах і супольны адпачынак.

На рэкалекцыі цвярозасці арганізатары запрашаюць усіх тых, хто пакутуе ад праблемы алкагалізму і жадае пазбавіцца ад яе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
+ 375 29 786 40 30


    

 
© 2003-2024 Catholic.by