Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч будзе ўзнагароджаны ордэнам Вялікага Крыжа | Друк |
Анонсы
14.10.2009 17:33
25 кастрычніка 2009 г. у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) падчас урачыстай літургіі ў 13.00 адбудзецца цырымонія ўручэння ордэна Вялікага Крыжа і адпаведнага дыплома Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.

Рашэнне аб прыняцці арцыбіскупа Кандрусевіча ў Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн у якасці Манаха Капелана Вялікага Крыжа было прынята 5 ліпеня гг. Яго Высокасцю Правячым Прынцам і Вялікім Магістрам Мальтыйскага Ордэна Фра Мэцью Фэсцінгам.

Пасольства Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь і кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з радасцю запрашаюць усіх вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах.

 
© 2003-2024 Catholic.by