Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 44-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

44-ае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 16 верасня 2010 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. На пасяджэнні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС.

1. Сабраныя абмеркавалі пытанні, звязаныя з удасканаленнем дзейнасці ККББ у Беларусі, а таксама камісій і радаў, якія ўваходзяць у яе структуру.

2. Старшыня ККББ прадставіў інфармацыю аб падрыхтоўцы да XXVI Сусветнага дня моладзі, які запланаваны на 16–21 жніўня 2011 г. і адбудзецца ў Мадрыдзе (Іспанія). Вызначаны міждыяцэзіяльны каардынатар кс. Антоні Грэмза. У кожнай дыяцэзіі таксама будзе прызначаны прадстаўнік для супрацоўніцтва з каардынатарам. Узгоднена, што адначасова — з 19 па 21 жніўня 2011 г. — у Івянцы будзе праводзіцца міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі Беларусі, арыентаваная на тых, хто не меў магчымасці паехаць на Міжнародную сустрэчу ў Мадрыд.

3. Сабраныя абмеркавалі справу катэхетычнага навучання пры парафіях. Разважалі аб магчымасці арганізацыі катэхізацыі дзяцей і моладзі ў іншых месцах. Была звернута ўвага на неабходнасць адпаведнай падрыхтоўкі катэхетаў.

4. Прыняўшы заклік Святога Айца Бэнэдыкта XVI пра «клопат аб кожным зачатым чалавечым жыцці», біскупы вырашылі, што для кожнай парафіі ў Беларусі днём асаблівай малітвы ў гэтай інтэнцыі будзе нядзеля 28 лістапада 2010 г.

5. Сабраныя паслухалі інфармацыю аб увядзенні новых правіл арфаграфіі ў беларускай мове і аб змене назваў некаторых слоў.

6. Сабраныя прынялі рашэнне, што праграма наступнага пастырскага года будзе мець тэму «Міласэрнасць Божая — адзіная надзея свету».

Адноўлена 16.09.2010 16:04
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі