Пошук

10.05.2024 08:10   Catholic.by

У суботу 25 мая ў Копішчы (Новая Баравая) адбудзецца інтэграцыйная сустрэча для моладзі на заканчэнне навучальнага года.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюць моладзь ад 16-і гадоў: студэнцкую, працоўную і старэйшую школьную моладзь з Мінска і ваколіц.

Пачатак сустрэчы ў 15.00, заканчэнне — у 18.30.

На сустрэчы моладзь чакае мноства гульняў і забаў, смачны пасілак, супольная малітва з падзякай Богу за гэты год і каштоўны час, праведзены з сябрамі і новымі знаёмымі.

Для ўдзелу неабходна да 22 мая прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>>

  • Адрас: Мінскі р-н, в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4, касцёл святога Францішка Асізскага
  • Інфармацыя пра даезд:
    • ст.м. Уручча
    • аўтобус № 135
    • маршрутныя таксі 1008, 1052, 1004
  • Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
    +375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.